БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА РОССИИ

НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКИЕ КОНФЕРЕНЦИИ

<< ГЛАВНАЯ
АСТРОНОМИЯ
БЕЗОПАСНОСТЬ
БИОЛОГИЯ
ЗЕМЛЯ
ИНФОРМАТИКА
ИСКУССТВОВЕДЕНИЕ
ИСТОРИЯ
КУЛЬТУРОЛОГИЯ
МАШИНОСТРОЕНИЕ
МЕДИЦИНА
МЕТАЛЛУРГИЯ
МЕХАНИКА
ПЕДАГОГИКА
ПОЛИТИКА
ПРИБОРОСТРОЕНИЕ
ПРОДОВОЛЬСТВИЕ
ПСИХОЛОГИЯ
РАДИОТЕХНИКА
СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО
СОЦИОЛОГИЯ
СТРОИТЕЛЬСТВО
ТЕХНИЧЕСКИЕ НАУКИ
ТРАНСПОРТ
ФАРМАЦЕВТИКА
ФИЗИКА
ФИЗИОЛОГИЯ
ФИЛОЛОГИЯ
ФИЛОСОФИЯ
ХИМИЯ
ЭКОНОМИКА
ЭЛЕКТРОТЕХНИКА
ЭНЕРГЕТИКА
ЮРИСПРУДЕНЦИЯ
ЯЗЫКОЗНАНИЕ
РАЗНОЕ
КОНТАКТЫ

загрузка...

Pages:     | 1 |   ...   | 2 | 3 || 5 | 6 |   ...   | 70 |

«60-ЛЕТИЕ ОБРАЗОВАНИЯ ГРОДНЕНСКОЙ ОБЛАСТИ Материалы Международной научной конференции 3-4 марта 2004 года Гродно Республика Беларусь Гродно 2004 УДК 94(476) ББК 63.3(4Беи) Ш51 ...»

-- [ Страница 4 ] --

Сінічкін, Ф. Р. Маркаў, П. І. Булак, В. Я. Чарнышоў і інш. Па няпоўных звестках, партызанамі, падпольшчыкамі, спецыяльнымі дыверсійнымі групамі на Гродзеншчыне было знішчана больш за 62 тыс. гітлераўцаў, самалётаў, 138 танкаў, 1 028 аўтамашын, узарвана больш за 1 тыс. варожых эшалонаў, 1 134 масты.

З вызваленнем Панямоння ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася знамянальная падзея ў жыцці рэгіёну – утварэнне Гродзенскай вобласці.

20 верасня 1944 года Старшыня Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР М. Калінін і сакратар А. Горкін падпісалі Указ «Аб утварэнні Бабруйскай, Гродзенскай і Полацкай абласцей у складе Беларускай ССР».

У дакуменце адзначалася ўтварэнне «Гродзенскай вобласці з цэнтрам у г.

Гродне, уключыўшы ў склад Гродзенскай вобласці г. Гродна і раёны – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Сапоцкінскі, вылучыўшы іх са складу Беластоцкай вобласці;

г. Ліду і раёны – Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудокскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі, Шчучынскі, вылучыўшы іх са складу Баранавіцкай вобласці;

і Поразаўскі раён, вылучыўшы яго са складу Брэсцкай вобласці». На 22 снежня года ў вобласці пражывала 404 591 чалавек: 73 603 (18 %) – у гарадах, 331 588 (82 %) – у сельскай мясцовасці.

У 1950 годзе ў сувязі з дэмаркацыяй савецка-польскай мяжы са складу Гродзенскай вобласці было выключана 30 населеных пунктаў: 26 вёсак і 4 хутары. А ў 1954 годзе вобласць папоўнілася Іўеўскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім, Карэлічскім, Любчанскім, Мірскім, Навагрудскім і Слонімскім раёнамі. У 1956 г. былі ліквідаваны Любчанскі і Мірскі раёны, у 1959 г. – Сапоцкінскі, у 1960 г. – Васілішкаўскі, Казлоўшчынскі, Поразаўскі, Юрацішкоўскі. Шэраг адміністрацыйных змен, выкліканых рэарганізацыяй дзяржаўнага кіравання, адбыўся ў першай палове 60-х гадоў.

Першым сакратаром бюро Гродзенскага абкама партыі 26 верасня 1944 года быў прызначаны Пётр Захаравіч Калінін (1902–1966 г.). Ён нарадзіўся на хутары Альхоўка (Шумілінскі раён Віцебскай вобласці).

Скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў Беларускі штаб партызанскага руху. Першым сакратаром Гродзенскага абкама КП(б)Б працаваў да 1948 года. За сваю працу П. З. Калінін быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.

На пасяджэннях бюро Гродзенскага абкама КПБ(б) аналізавалася палітычная сітуацыя ў вобласці, пытанні аднаўлення партыйна-савецкіх мясцовых арганізацый, развіцця эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.

А вось Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт узначаліў Пётр Іванавіч Ратайка, ураджэнец Брэстчыны. Да прызначэння на пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама прайшоў вопыт савецкага кіраўніцтва ў Заслаўскім, Чэрыкаўскім, Крычаўскім райвыканкамах, Магілёўскім аблвыканкаме.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР ад 13 кастрычніка г. быў вызначаны персанальны склад выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Намеснікамі старшыні прызначылі Сукачова і Шаха, сакратаром Вульфіна, членамі Калініна, Эльмана, Грэдасава, Саракалетава і Дашука.

Вельмі напружанай была праца работнікаў аблвыканкама ў першыя месяцы пасля арганізацыі вобласці. Разглядаліся пытанні выканання планаў абавязковых паставак, нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, завяршэння размініравання, адкрыцця дамоў-інтэрнатаў і г.д.

Першыя аднаўленчыя работы ў Гродзенскай вобласці на завяршальным этапе Вялікай Айчыннай вайны і ў гады ІV пяцігодкі ажыццяўляліся ў складаных грамадска-палітычных умовах, выкліканых актывізацыяй антысавецкіх і нацыяналістычных бандфарміраванняў, у асноўным, постакаўскіх. З другога боку, адчуваліся наступствы акупацыйнага часу.

Фашысты знішчылі 120 прамысловых прадпрыемстваў, усе калгасы, саўгасы і МТС, 86 медыцынскіх устаноў, 348 школ, разграбілі 14 151 сялянскую гаспадаркі, забралі ў насельніцтва 52 тыс. коней і 130 тыс. галоў буйна-рагатай жывёлы. Амаль поўнасцю былі разбураны Скідаль, Сапацкіно, Поразава. Страты ад акупацыі склалі больш за 2,8 млрд. рублёў.

Аднаўленчыя працэсы адбываліся пры дапамозе ўсіх рэспублік СССР. Па пастанове СНК СССР і УК УКП(б) ад 1 студзеня 1944 года на адраджэнне народнай гаспадаркі Гродзеншчыны было выдаткавана млн. рублёў.

Ужо ў 1945 г. былі ўведзены ў дзеянне цаментны завод «Перамога»

магутнасцю 110 тыс. т цэменту ў год, Мастоўскі фанерны завод, Ваўкавыскі чыгуналіцейны завод, 17 раённых прамысловых камбінатаў і іншыя прадпрыемствы. Таксама быў пабудаваны новы чыгуначны мост праз Нёман у Гродне, нанава адбудаваны чыгуначныя вакзалы ў Гродна, Лідзе, Ваўкавыску, Мастах.

У першыя пасляваенныя гады праяўленнем працоўнага гераізму стаў удзел жыхароў вобласці ў будаўніцтве Скідальскага цукровага завода. У красавіку 1946 г. сяляне вёскі Каўшова заклікалі ўсіх сельскіх жыхароў Гродзеншчыны правесці будаўніцтва завода метадам народнай будоўлі, г.зн. адпрацаваць бясплатна 8–10 дзён.

Ужо ў 1947 годзе прамысловасць Гродзенскай вобласці дасягнула даваеннага ўзроўню, а ў 1951 г. яна выпускала прадукцыі ў 3 разы больш, чым у 1940 г. Да пачатку 1945 г. былі адноўлены 222 сельскія Саветы, МТС, 5 калгасаў, 2 даследчыя станцыі, створана 15 машынна-конна-пракатных пунктаў. Да 1951 г. у выніку выканання плана ІV пяцігодкі (1946– 1950 г.) у вобласці з’явіліся новыя галіны прамысловасці – тэкстыльная, харчовая, сельскагаспадарчага машынабудавання. Было адноўлена і пабудавана 350 прадпрыемстваў, у т. л. цукровы завод, велазборачны завод, хлебакамбінат у Гродне, Лідскі камбінат гумовага абутку, маслазаводы ў Свіслачы, Бераставіцы і інш.

У першыя пасляваенныя гады сяляне Гродзенскай вобласці атрымалі 128,1 тыс. га зямлі з дзяржаўнага фонду. Прамысловымі прадпрыемствамі і ўстановамі ствараліся падсобныя гаспадаркі, аказвалася шэфская дапамога адноўленым калгасам, якіх у 1946 г. налічвалася 48. З 1949 года пачынаецца масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі, якая працягвалася да 1953 года. У выніку было абагульнена 97,2 % сялянскіх гаспадарак. Але на пачатковым этапе дзейнасці большасць калгасаў былі арганізацыйна і эканамічна слабымі, толькі 7,9 % з іх мелі спецыялістаў. Да таго ж пры арганізацыі сельгасарцелей былі дапушчаны перагібы, у т. л.

прымусовае ўздзеянне на сялян-аднаасобнікаў.

Разам з тым у 1953 г. пасяўныя плошчы ў Гродзенскай вобласці дасягнулі даваеннага ўзроўню, а праз два гады і пагалоўе жывёлы. Станоўчы ўплыў на развіццё аграрнага сектара аказалі рашэнні Вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС.

Паскораны індустрыяльны рост вобласці назіраўся ў 50-я гады. Тэмпы росту прамысловай вытворчасці ў перыяд V пяцігодкі (1951–1955 г.) былі ў два разы большымі за рэспубліканскія і ў 3-4 разы вышэйшымі, чым у іншых абласцях. Гэтая тэндэнцыя захоўвалася і ў наступныя пяцігодкі.

За 1950–1958 г. аб’ём прамысловай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці вырас больш чым у два разы, а гарады Гродна і Ліда пераўтварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры. У структуры прамысловай вытворчасці працягвалі дамінаваць харчовая і лёгкая прамысловасць, якім належала адпаведна 47,5 і 23,3 % ад агульнага аб’ёму валавага выпуску прадукцыі.

За імі ішла прамысловасць будаўнічых матэрыялаў – 9,4 %.

Поспехі прамысловага развіцця былі звязаны з актывізацыяй сацыялістычнага спаборніцтва (стаханаўскія школы, калектывы выдатнай якасці і інш.) і ўкараненнем дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу ў вытворчасць. На прадпрыемствах вобласці ў 1956–1958 г. было ўсталявана і засвоена каля 900 адзінак новага вытворчага абсталявання. Шырока выкарыстоўваліся рацыяналізатарскія прапановы.

У перыяд сямігодкі (1959–1965 г.) Гродзенская вобласць упершыню была прыроўнена да іншых рэгіёнаў рэспублікі ў размяшчэнні аб’ектаў прамысловасці. Менавіта тады па ініцыятыве першага сакратара ЦК КПБ К. Т. Мазурава, які пачынаў у Заходняй Беларусі сваю камсамольскую дзейнасць, было прынята рашэнне зрабіць адначасовае размяшчэнне магутных прамысловых гігантаў – Салігорскага ў Мінскай і азотнатукавага – у Гродзенскай абласцях. Новы гродзенскі аб’ект павінен быў да г. асвоіць выпрацоўку мінеральных угнаенняў да 3 млн. 200 тыс. т, што перавышала ў тры разы паказчыкі 1961 года. Сярод 28 прамысловых прадпрыемстваў вобласці, уведзеных у дзейнасць у канцы 50-х – першай палове 60-х г., можна назваць Лідскі лакафарбавы завод, Шчучынскі завод «Аўтапровад», заводы гандлёвага машынабудавання, сілікатных вырабаў, тэхналагічнай аснасткі ў Гродне, аўтарамонтны завод у Лідзе, гідрамеханічны завод «Смаргонь», Слонімскі і Ашмянскі льнозаводы, Ваўкавыскі мясакамбінат і іншыя. З’явіліся новыя галіны прамысловасці:

хімічная, электратэхнічная, машынабудаўнічая. Прамысловасць вобласці пачала абслугоўваць іншыя рэспублікі СССР.

Найвышэйшых паказчыкаў прамысловага развіцця Гродзенская вобласць дасягнула ў 70 – 80-я г. У гэты час павышаецца ўвага да асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця заходніх абласцей з боку рэспубліканскай і саюзнай улады. Рыхтуючыся да прыняцця планаў Х пяцігодкі, урад СССР упершыню прызнаў неабходнасць улічваць у народнагаспадарчых планах гістарычнае мінулае асобных рэспублік. Першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ Л. Г. Кляцкоў на ХХVІІІ з’ездзе КПБ (люты 1976 г.) узняў праблему адсталасці Гродзенскай вобласці, удзельная вага якой у прамысловым развіцці Беларусі складала 8,7 %.

Кіраўніцтва вобласці папрасіла ЦК і Саўмін БССР перадаць пытанні планавання капітальных укладанняў аблвыканкаму.

Аб’ём прадукцыі прамысловасці вобласці ў 1985 г. у параўнанні з 1960 г. павялічыўся на 94 %. Вобласць экспартавала мінеральныя ўгнаенні, цэмент, запчасткі да аўтамабіляў, тэхнічнае абсталяванне ў 53 краіны свету.

У 1985 г. у вобласці налічвалася 174 прамысловых прадпрыемства, 108 будаўніча-мантажных арганізацый. Агульная вага Гродзеншчыны ў агульнарэспубліканскай вытворчасці складала: скураны абутак – 40,8 %, бульбаўборачныя машыны – 100 %, фанера – 22,4 %, мінеральныя ўгнаенні і цукар – 16,8 %.

У 50 – 70-я г. большасць насельніцтва вобласці складалі сельскія жыхары. Таму зразумела ўвага ўлады да праблем вёскі. Ужо ў 50-я – першай палове 60-х г. аграрны сектар вобласці фарміруе моцную тэхнічную базу: колькасць трактараў у 1965 г. дасягнула 8 246, а камбайнаў – 2 000.

Гэта істотна ўзняло ўзровень механізацыі сельскагаспадарчых работ.

Пашырылася вытворчае і культурна-бытавое будаўніцтва ў вёсцы. Станоўчымі фактарамі ў развіцці сельскай гаспадаркі вобласці сталі пераход дзяржавы да закупак сельскагаспадарчай прадукцыі, рэарганізацыя МТС, прыняцце новага Статута сельгасарцелі, павелічэнне бюджэтных капіталаўкладанняў, паляпшэнне падрыхтоўкі кадраў.

Апошняя праблема набыла значную актуальнасць у пачатку 60-х гадоў. Адзін Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, заснаваны ў годзе, не меў магчымасці забяспечыць вобласць неабходнай колькасцю аграрных спецыялістаў. Вядома, што з 440 калгасаў Гродзенскай вобласці 34 закончылі 1964 гаспадарчы год са стратамі на 10 млн. рублёў пераважна з-за неадпаведнага кіраўніцтва. У вобласці сярод брыгадзіраў, загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм спецыялісты сельскай гаспадаркі складалі ўсяго 4,5 %. Многія мелі толькі пачатковую адукацыю, арыентаваліся галоўным чынам на падтрымку ці падказку старэйшых па ўзросту людзей. Па гэтай прычыне 30 мая 1964 года Прэзідыўм ЦК КПБ заслухаў пытанне аб рабоце Гродзенскага сельскага абкама КПБ. У выніку была падрыхтавана даведка, у якой прапаноўваліся мерапрыемствы па паляпшэнню якасці спецыялістаў сельскай гаспадаркі, узмацненню сувязі сельскагаспадарчай навукі з запатрабаваннямі сельскай гаспадаркі.

Але ж, нягледзячы на асобныя праблемы, менавіта ў гэты час была закладзена аснова «феномена» сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці.

У 1965 г. ураджайнасць збожжавых культур дасягнула 11,7 ц, бульбы – 120 ц, вытворчасць мяса павялічылася на 102,7 %, а малака – на 89,9 %.

Ужо тады сфарміраваліся высокаразвітыя і высокатаварныя гаспадаркі:

калгасы «Гвардыя» Бераставіцкага, імя ХХІІ партз’езда Іўеўскага, «Новае жыццё», «Зара» Карэлічскага, «Першае мая» Шчучынскага, «Авангард» Гродзенскага раёнаў, саўгасы «Рось» Ваўкавыскага, «Тарнова»

Лідскага, «Радунскі» Воранаўскага, «Карэлічы» Карэліцкага раёнаў і інш.

Сталі шырока вядомымі ў рэспубліцы і за яе межамі імёны такіх кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, як У. А. Баум, А. М. Варанецкі, В. А. Глебка, П. І. Дзеншчыкоў, А. Ф. Назарава, Я. І. Фаменка і іншыя.

Пад уплывам рэформы 1965 г. у сельскай гаспадарцы вобласці адбываецца ўдасканаленне планавання, пашыраецца эканамічнае стымуляванне аграрнай вытворчасці, а таксама павялічваюцца капіталаўкладанні.

У Гродзенскай вобласці пачынаецца меліярацыя зямель, распрацоўваюцца мерапрыемствы па павелічэнню ўрадлівасці глебы, расчыстцы палёў ад камянёў і хмызняку і г.д.

Кіраўніцтва вобласці пачало надаваць вялікую ўвагу шырокаму распаўсюджанню новай формы арганізацыі і аплаты працы, унутрыгаспадарчаму разліку. Пры гэтым праводзілася работа па спецыялізацыі, канцэнтрацыі і каапераванню сельскай гаспадаркі. Як вынік, вобласць дасягнула значных поспехаў у земляробстве і жывёлагадоўлі. Ураджайнасць збожжа за 20 гадоў у 1985 г. павялічылася: збожжавых – на 16 ц, бульбы – на 26 ц, цукровых буракоў – на 203 ц. Сярэдні надой на карову вырас на кг. Звыш 30 ц збожжа сабралі Гродзенскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Шчучынскі і інш. раёны. Вядомым на ўсю рэспубліку стаў Ордэна Леніна калгас «Прагрэс» Гродзенскага раёна. На рэспубліканскім узроўні неаднаразова адзначалася, што ў Гродзенскай вобласці склаліся больш дзейсныя формы і метады мабілізацыі людзей на павялічэнне культуры земляробства, інтэнсіфікацыю жывёлагадоўлі, чым у іншых абласцях Беларусі.

За дасягненні ў развіцці сельскай гаспадаркі вобласць, а таксама асобныя раёны і шэраг калгасаў узнагароджваліся пераходнымі Чырвонымі сцягамі ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ і заносіліся на Агульнасаюзную Дошку гонару. У 1967 г. за актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР вобласць была ўзнагароджана Ордэнам Леніна, г. Гродна – Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, г. Ліда – Ордэнам «Знак пашаны», 54-м працоўным Гродзеншчыны прысвоілі званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці знайшло адлюстраванне ў змене сацыяльнай структуры насельніцтва. Вынікам індустрыялізацыі, механізацыі аграрнай вытворчасці стала павелічэнне долі гарадскога насельніцтва. У 1989 г. доля рабочых дасягнула 50 %, служачых 25 %. Гарадское насельніцтва ўпершыню стала перавышаць сельскае: 669 777 супраць 500 565 чалавек.

Хуткі рост гарадскога насельніцтва, асабліва ў 60-я г., прывёў да праблемы малых гарадоў. У гэты час павялічыліся людскія рэзервы ў Лідзе, Іўі, Шчучыне, Слоніме, Навагрудку, Ваўкавыску, якія засталіся незапатрабаванымі. Калі ў 1966 г. не маглі ўладкавацца на работу 35 тыс.

чалавек, то ў 1967 г. – 55 тыс. Расла чарга на атрыманне кватэр. Таму кіраўніцтва вобласці пільную ўвагу пачало надаваць жыллёваму будаўніцтву. З 1962 г., акрамя дзяржаўнага, разгарнулася кааператыўнае жыллёвае будаўніцтва. Сярод гарадоў і райцэнтраў было арганізавана спаборніцтва за лепшае правядзенне работ па будаўніцтву, упарадкаванню і ўсталяванню санітарнага парадку. Лепшых паказчыкаў дабіваліся гарады Гродна, Навагрудак, Слонім, Ліда, Масты, Ваўкавыск, гарадскія пасёлкі Свіслач і Бераставіца. У вобласці была распрацавана комплексная праграма па перабудове вёсак, павышэнню культуры быту. У калгасах і саўгасах вызначылі перспектыўныя населеныя пункты. Паспяхова развівалася эксперыментальнае будаўніцтва ў калгасах «Прагрэс», «Авангард».

Дыпломамі ўзнагароджваліся вёскі Вялікія Эйсманты, Луцкаўляны, Жуховічы, Геранёны, Кульбакі, Тарнова і інш. З другога боку, у 1956-1957 г.

праводзілася ссяленне хутароў у калгасныя і саўгасныя цэнтры, дробныя вёскі парой адносілі да «неперспектыўных», што вяло іх да ліквідацыі.

Адна з асаблівасцей Гродзеншчыны – яе тэрытарыяльнае суседства з Польшчай. Узаемаадносіны з заходняй суседкай развіваліся вельмі актыўна ў 60 – 70-х г. у форме «народнай дыпламатыі». Удзел у стасунках з Польскай народнай рэспублікай прымалі прамысловыя прадпрыемствы, навучальныя, навуковыя і культурныя ўстановы вобласці. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце было арганізавана вывучэнне польскай мовы.

У час працы студэнцкіх будаўнічых атрадаў адбываўся абмен студэнцкімі калектывамі. У першай палове 80-х г. на Гродзеншчыне працавалі студэнцкія атрады колькасцю 3 338 чалавек, якія асвоілі 2 616 тыс. руб.

капіталаўкладанняў, правялі «Тыдзень славы», прынялі ўдзел у аперацыі «Студэнцкія атрады – дзецям».



Pages:     | 1 |   ...   | 2 | 3 || 5 | 6 |   ...   | 70 |
 


Похожие материалы:

«БЛИЦ-ИНФОРМ В Париже состоялся саммит Украина – ЕС Визит вице-президента США Ричарда Чейни на Украину В Киеве состоялась конференция Украина и Россия: оценки страниц совместной истории Секретариат Президента обвинил Юлию Тимошенко в государственной измене Раскол коалиции ВЛасть И БИзНЕс Назначения Отставки Принято Постановление Награждения ДаЙДЖЕст сМИ Тема: Переформатирование украинской политической системы Тема: Обострение украино-российских отношений, двойное гражданство на Украине Тема: ...»

«МАТЕРИАЛЫ 52-Й МЕЖДУНАРОДНОЙ НАУЧНОЙ СТУДЕНЧЕСКОЙ КОНФЕРЕНЦИИ МНСК–2014 11–18 апреля 2014 г. ЭКОНОМИКА Новосибирск 2014 УДК 33 ББК У 65 Конференция проводится при поддержке Сибирского отделения Российской Академии наук, Российского фонда фундаментальных исследований, Правительства Новосибирской области, инновационных компаний России и мира, Фонда Эндаумент НГУ Материалы 52-й Международной научной студенческой конференции МНСК-2014: Экономика / Новосиб. гос. ун-т. Новосибирск, 2014. 159 с. ISBN ...»

«РОМАНОВСКИЕ ЧТЕНИЯ КОСТРОМА И СУДЬБЫ РОССИЙСКОЙ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ Материалы конференции Кострома, 15–16 марта 2012 года Кострома 2012 1 УДК 947 ББК 63.3(2)45я431 63.3(2)5я431 Р 695 Печатается по решению организационного комитета конференции и редакционно-издательского совета КГУ им. Н. А. Некрасова Ред а к ц и он на я кол л ег и я А. М. Белов, М. Д. Валовая, В. Р. Веселов, А. Г. Кирпичник, А. Р. Наумов, Н. М. Рассадин, Е. А. Чугунов, А. Д. Шипилов Романовские чтения. Кострома и судьбы ...»

«Annotation Книга об исторически значимом диалоге между ведущими западными учеными и Далай Ламой XIV. Совместная конференция посвящалась трем ключевым состояниям — сну, сновидениям и смерти, которые были названы известным неврологом Франциско Дж. Варела теневыми зонами эго. В конференции участвовали такие известные ученые, как философ Чарльз Тейлор, психоаналитик Джойс Макдугал, психолог Джейн Гакенбах, культуролог Джоан Халифакс и невролог Джером Энджел. Участники уникального обмена мнениями ...»






 
© 2013 www.kon.libed.ru - «Бесплатная библиотека научно-практических конференций»